Вуліца Севастопальская Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Першамайскі |
Працягласць | 1,5 км[1] |
Рух | двухбаковы |
Трамвайныя маршруты | 1, 5, 6, 11 |
Тралейбусныя маршруты | 29, 61 |
Аўтобусныя маршруты | 37, 62, 80, 176э |
Назва ў гонар | г. Севастопаль |
Храмы | Святой Жываначальнай Троіцы |
Навучальныя ўстановы | Спецыяльная агульнаадукацыйная школа № 14 для дзяцей з парушэннем слыху г. Мінска |
Медыцынскія ўстановы | Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў |
Паркі | Севастопальскі парк |
Паштовы індэкс | 220049 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Севастопальская — вуліца ў Першамайскім раёне горада Мінска. Вуліца паўстала ў 1950-х гадах і была названа ў гонар горада Севастопаля.
Размяшчэнне
Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Вуліца праходзіць уздоўж Севастопальскага парку ад скрыжавання з вуліцай Кутузава і завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Лук’яновіча і Лагойскім трактам. Перасякаецца з завулкам Чайкоўскага, вуліцамі Светлая, Вясенняя, Караленкі, Пскоўская, Ільменская, Суворава, Алейная, Зоі Касмадзям’янскай, Кнорына, Валгадонская, Заслонава, Чарняхоўскага, Севастопальскім і Наўгародскім завулкамі, вуліцай Наўгародская і праездам Чайкоўскага.
Забудова
Цотны бок
- № 54 — Спецыяльная агульнаадукацыйная школа № 14 для дзяцей з парушэннем слыху
- № 56 — Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў
- № 100 — Храм Святой Жываначальнай Троіцы
- № 108 — 3-ці РЭС філіяла Мінскія кабельныя сеткі
Няцотны бок
- д. 121 — Філіял «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам»
- Большая частка дамоў на няцотным баку — жылая забудова малой паверхавасці і прыватныя дамы
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Севастопальская вуліца (Мінск)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.