Руіны Самарыі

Себастыя, Самарыя — арабская вёска ў Палесцінскай аўтаноміі, на месцы старажытнага біблейскага горада Себастыя.

Гісторыя

Біблейскі горад цэнтральнай Палесціны заснаваны каля 880 да н.э. ізраільскім царом Амрыем, пазней быў сталіцай Ізраільскага царства. У перыяд персідскага панавання (6—4 ст. да н.э.) Самарыя была адміністрацыйным цэнтрам персідскай правінцыі ў Палесціне. У 332 да н.э. заваявана Аляксандрам Македонскім, заселена македонцамі і сірыйцамі і стала развівацца як эліністычны горад. У 20—30-я да н.э. цар іўдзейскі Ірад I атрымаў Самарыю ад рымскага імператара Аўгуста, пабудаваў у ёй храмы, тэатр, стадыён і назваў яе Себастыяй. У 1 ст. горад з'яўляўся адным з відных цэнтраў актыўнай раннехрысціянскай прапаганды. На працягу 23 ст. Себастыя перажывала найбольшы свой росквіт. У перыяд панавання Усходняй Рымскай імперыі горад страціў сваё значэнне.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 146.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 146. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.