Свіяга
Свіяга ва Ульянаўску
Свіяга ва Ульянаўску
Характарыстыка
Даўжыня 375 км
Басейн 16 700 км²
Расход вады 34[1] м³/с (за 26 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Ульянаўская вобласць
  Месцазнаходжанне Прыволжскае ўзвышша
п. Кузаватава (Ульянаўская вобласць)
  Вышыня 332 м
  Каардынаты 53°31′21″ пн. ш. 47°34′14″ у. д.
Вусце Волга
  Месцазнаходжанне 1851,6 км па правым беразе
Свіяжскі заліў Куйбышаўскага вадасховішча
  Вышыня 53 м
  Каардынаты 55°43′52″ пн. ш. 48°36′57″ у. д.
Ухіл ракі 0,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Волга  Каспійскае мора

Краіна
Рэгіёны [[Ульянаўская вобласць, Татарстан, Чувашыя|Ульянаўская вобласць, Татарстан, Чувашыя]]
Код у ДВР 08010400512112100001977
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свія́га (руск.: Свия́га[2], татар.: Зөя, чувашск.: Сĕве, мар.: Сӱйэ) — рака ў Расіі, ва Ульянаўскай вобласці і Татарстане, правы прыток Волгі.

Даўжыня — 375 км, плошча вадазбору — 16 700 км². Шырыня 5—40 м, глыбіня 0,3—4,0 м, хуткасць цячэння 0,1—1 м/с. Сярэдні расход вады каля 35[2] м³/с.

Рака бярэ пачатак на ўсходнім схіле Прыволжскага ўзвышша ў Кузаватаўскім раёне і мае тры вытокі. Асноўным вытокам лічыцца размешчаны на ўзвышшы (332 м) у 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Кузаватава. Другі выток бярэ пачатак каля вёскі Красная Паляна, а трэці на захад ад вёскі Баеўка. Цячэ з поўдня на поўнач паралельна Волзе па асіметрычнай ўзнёслай хвалістай раўніне, моцна перасечанай шматлікімі глыбокімі (часам у дзесяткі метраў) ярамі і балкамі. Правабярэжная частка больш складаная па рэльефе. Рэчышча ракі звілістае, шырыня ў межань 20—30 м, сярэдняя глыбіня на перакатах — 0,6 м, на плёсах — 1,3 м. Упадае ў Свіяжскі заліў Куйбышаўскага вадасховішча. Суднаходная на 53[3] (62[2]) км ад вусця.

На рацэ знаходзіцца горад Ульянаўск.

Зноскі

  1. Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Свияга // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. 1 2 3 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 376. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)
  3. Река Свияга // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура

  • Свияга // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 376. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.