Свішч[1] або фістула[1] (ад лац.: fistula — трубка) — канал, які злучае паміж сабой або са знешнім асяроддзем полыя органы або пухліну з паверхняй або якой-небудзь поласцю цела. Звычайна мае выгляд вузкага канала, высланага эпітэліем.
Па сваім характары адрозніваюць свішчы, якія ўтварыліся з прычыны таго ці іншага паталагічнага працэсу, і свішчы, утвораныя пасля хірургічнай аперацыі, якую прарабілі з мэтай адвядзення змесціва таго ці іншага полага органа.
Зноскі
- 1 2 БелЭн 2002.
Літаратура
- Свішч, фістула // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 268. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.