Свіслацкая сярэдняя школа імя А. Р. Чарвякова
Заснавана 10 студзеня 1935
Тып школа
Сайт schoolsvisloth.edu.minskregion.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Свіслацкая сярэдняя школа імя А. Р. Чарвякова» — установа сярэдняй адукацыі ў г. п. Свіслач Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Была адчынена 10 студзеня 1935 года як Дукорская пачатковая школа[1].

У 1955 годзе атрыманы статус васьмігадовай школы. У 1968 годзе атрыманы статус сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.

У 1970 годзе навучальная ўстанова была пераназвана ў Свіслацкую сярэднюю школу. У 1973 годзе школе прысвоена імя А. Р. Чарвякова.

Стары будынак школы.

У 1974 годзе здадзены ў эксплуатацыю новы будынак, разлічаны на 370 месцаў.

З пачаткам будавання Мінскай АТЭЦ дзяцей у пасёлку прыбавілася і школа працавала ў тры змены[2].

У 1994 годзе ўведзены ў эксплуатацыю новы будынак школы, разлічаны на 686 месцаў.

У 1997 годзе былі адкрыты ліцэйскія класы пры БДАТУ.

У 1998 годзе адкрыты музей «Мый родныя кут».

У 2005 годзе былі адкрыты ліцэйскія класы пры БДПУ імя М.Танка.

З 2007 года дзейнічаюь профільныя і ліцэйскія класы пры БНТУ.

З 2009 года працуе краязнаўчы музей.[3].

Музей

У 1973 годзе былая настаўніца геаграфіі Ганна Аляксандраўна Канаш пачала ствараць музей А. Р. Чарвякова ў школе. У музеі сабрана шмат матэрыялаў пра слыннага дзяржаўнага дзеяча Беларусі[4].

Вядомыя выпускнікі

Новы будынак школы.Панарамны від
Новы будынак школы.Панарамны від

Дырэктары школы

  • Таццяна Рыгораўна Сялівонец

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.