Сві́слацкая настаўніцкая семінарыя[1] — навучальная ўстанова для падрыхтоўкі школьных настаўнікаў, якая дзейнічала ў Свіслачы з 1876 да 1921 года. Заснаваная на месцы чатырохкласнай прагімназіі. У час Першай сустветнай вайны, з 1915 года, семінарыя дзейнічала ў эвакуацыі ў Мядыні ў Калужскай губерні[2].
У семінарыі выкладаліся Закон Божы, асновы педагогікі, руская і царкоўнаславянская мовы, арыфметыка, асновы геаметрыі, фізіка, чарчэнне, каморніцтва, геаграфія, гісторыя, музыка, чыстапісанне, рамёствы і інш. Тэрмін навучання складаў 3 гады, з 1907 года — 4 гады[1]. Семінарыя мела падрыхтоўчы клас, узорнае пачатковае вучылішча[1]. У 1912/1913 навучальным годзе было 140 навучэнцаў[1].
У 1877—1882 гадах у семінарыі настаўнічаў этнограф Мікалай Нікіфароўскі[3].
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 3 4 Беларусь 1995.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- ↑ Супранович Е. П. Николай Яковлевич Никифоровский.
Літаратура
- Сві́слацкая настаўніцкая семінарыя // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 652. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.