Усе афіцыйныя святы Швецыі зацверджаны дзяржаўнымі законамі і з'яўляюцца непрацоўнымі днямі. Яны падзяляюцца на дзве катэгорыі: рэлігійныя (хрысціянскія) і нерэлігійныя. Святочнымі днямі лічацца ўсе нядзелі. Традыцыйна дзень або частку дня напярэдадні свята таксама лічыцца святам, хоць афіцыйна можа ім не з'яўляцца; многія прадпрыемствы ў гэтыя дні сканчаюць працу ў сярэдзіне дня. Пасля прыняцця закона аб 40-гадзінны рабочай тыдні выходнымі днямі для большасці шведаў таксама сталі суботы.
Спіс святаў
- 1 студзеня — Новы год (nyårsdagen)
- 6 студзеня — Багаяўленне (trettondedag jul)
- Пятніца перад Вялікаднем — Доўгая пятніца (långfredagen)
- Першая нядзеля пасля вясновай поўні — Вялікдзень (påskdagen)
- Панядзелак пасля Вялікадня — Дзень пасля Вялікадня (annandag påsk)
- 1 мая — Першае мая (första maj)
- Шосты чацвер пасля Вялікадня — Узнясенне (Kristi himmelsfärdsdag)
- Сёмая нядзеля пасля Вялікадня — Пяцідзесятніца (pingstdagen)
- 6 чэрвеня — Нацыянальны дзень Швецыі (Sveriges nationaldag)
- Субота паміж 20-26 чэрвеня — Сярэдзіна лета (midsommardagen)
- Субота паміж 31 кастрычніка-6 лістапада — Дзень усіх святых (alla helgons dag)
- 25 снежня — Каляды (juldagen)
- 26 снежня — Дзень пасля Каляд (annandag jul)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.