Святло і цені
Жанр балет
Заснаваны на рамане «Калі зліваюцца рэкі» П. Броўкі, лібрэта М. Алтухова
Кампазітар Г. Вагнер
Краіна БССР
Пастаноўкі 1963

«Святло і цені» — балет у 3 дзеях Г. Вагнера. Лібрэта М. Алтухова па матывах рамана «Калі зліваюцца рэкі» П. Броўкі. Пастаўлены ў Дзяржаўнам тэатры оперы і балета Беларусі ў 1963. Нягледзячы на істотныя недахопы і пэўную мастацкую недасканаласць балет меў станоўчае значэнне для развіцця беларускай харэаграфіі.

Апісанне

Пастаноўкай балета «Святло і цені», услед за выпушчаным спектаклем «Мара», Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларусі працягваў прынцыповую лінію стварэння новага савецкага рэпертуару.

У аснову лібрэта гэтага спектакля пакладзена гісторыя вялікага кахання Анежкі і Алеся, кахання, на шляху якога ўстаюць цёмныя і злыя сілы, увасабленыя ў вобразе бацькі Анежкі, рэлігійнага фанатыка.

Супрацьпастаўленне шчаслівых і радасных сцэн жыцця савецкай моладзі карціне змрочнага рэлігійнага сходу, барацьба новага і светлага з адыходзячымі ў мінулае «ценямі» вызначае асноўны драматургічны канфлікт балета.

Гераіня спектакля — простая савецкая дзяўчына Анежка. Юная і непасрэдная, яна трапляе пад уплыў свайго веруючага бацькі, які імкнецца ўсяляк адмежаваць яе ад навакольнага «мірскога» жыцця. Анежка падпарадкоўваецца яго волі, але ў душы таемна зайздросціць сваім аднагодкам. Ёй падабаецца беларускі юнак Алесь, аднак, баючыся гневу бацькі, яна пазбягае сустрэчы з хлопцам і імкнецца схаваць сваё пачуццё. Вялікае шчырае каханне Алеся прыводзіць у замяшанне маладую дзяўчыну. Пад яго ўплывам, у выніку складанай душэўнай барацьбы, у характары нясмелай і нерашучай Анежкі з’яўляюцца валявыя рысы, у ёй расце пратэст супраць яе ранейшага бязрадаснага жыцця, з’яўляецца жаданне парваць са сваім мінулым.

Смелы і рашучы Алесь, які ўступае ў барацьбу за Анежку, увасабляе сабой навакольны светлы свет, які адкрываецца перад дзяўчынай. Разам з Алесем яго сябры: просты і душэўны рускі хлопец Сяргей, энергічная і жыццярадасная латышская дзяўчына Марта і ўся дружная сям’я моладзі брацкіх рэспублік. Ім супрацьстаіць свет «ценяў»: бацька Анежкі, фанатычная і каварная Жанчына ў чорным, злавесныя постаці рэлігійных фанатыкаў.

Харэаграфія і пастаноўка

Харэаграфія і пастаноўка — А. Андрэеў, Н. Стукалкіна.

Дырыжор — Л. Любімаў.

Мастак — Я. Чамадураў.

Хормайстар — Т. Арлова.

Выканаўцы

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.