Святлана Генадзеўна Зелянкоўская

С. Зелянкоўская ў спектаклі «Translations»
Дата нараджэння 29 мая 1977(1977-05-29) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Сяргей Міхалок
Адукацыя
Прафесія акцёрка, кінаактрыса
IMDb ID 1451760
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святлана Генадзеўна Зелянкоўская (29 мая 1977, Мінск) — беларуская актрыса , артыстка тэатра і кіно.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў ў 1998 годзе. З таго самага года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Пасля пераезду ў Кіеў яшчэ некаторы час заставалася часткай трупы, але потым з тэатра сышла. Вяртанне на вялікую сцэну — гэтым разам ужо з вольнымі купалаўцамі — адбылося ў Варшаве, у спектаклі Мікалая Пінігіна «Рамантыка». Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю «Зялёнае святло»[1].

Сябра грамадскага аб’яднання «Беларуская гільдыя акцёраў кіно».

Фільмаграфія

  • Казка пра зорнага хлопчыка (1983)
  • Ідзі і глядзі (1985)
  • Каменская (тэлесерыял), 2000
  • Бітва пяці воінстваў (2000) — Дзяўчына на параходзе
  • Анастасія Слуцкая (2003) — Княгіня Анастасія Слуцкая
  • Акупацыя. Містэрыі (2004) — Ева
  • Тры талеры (2005) — мама
  • Я — сышчык (тэлесерыял) (2006)
  • Суд (тэлесерыял) (2006)
  • Вакцына (тэлесерыял) (2006)
  • Маёр Ветраў (2007) — Бландынка
  • Рыярыта (2008) — палонная немка
  • Самотны востраў (2012)

Музычныя кліпы

  • «Годзе» (гурт Brutto)
  • «Эдельвейс» (гурт Drezden)

Заўвагі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.