Манастыр | |
Свята-Юр’еў манастыр | |
---|---|
Свято-Юрьев монастырь | |
![]() Від на манастыр з Волхава | |
58°29′11″ пн. ш. 31°17′05″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Наўгародская і Стараруская |
Першае згадванне | 1119 |
Дата заснавання | 1030 |
Настаяцель | Архібіскуп Наўгародскі і Старарускі Леў |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
| ||||
|
Свята-Юр’еў манастыр — адзін з самых старажытных манастыроў Расіі. У мінулым — духоўны цэнтр Наўгародскай рэспублікі, цяпер — дзеючы мужчынскі манастыр Рускай Праваслаўнай Царквы. Знаходзіцца ў 5 км ад Вялікага Ноўгарада на беразе ракі Волхаў паблізу возера Ільмень. Закладзены пры Яраславе Мудрым. Да канца 15 ст. — найбагацейшы духоўны цэнтр. Пасля далучэння Ноўгарада да Масквы вялікая частка уладанняў Юр’еўскага манастыра была канфіскавана. Георгіеўскі сабор (пачаты ў 1119 годзе, майстар Пётр) — 6- слупны, выцягнутых прапорцый, з трохгаловым завяршэннем, унутры — фрагменты фрэсак 12 ст. Іншыя пабудовы Юр’ева манастыра адносяцца да 19 ст.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Юр’еў манастыр
- Юр’еў манастыр (фотагалерэя)