Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
![]() | |
52°07′55″ пн. ш. 31°16′18″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Чарацянка |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гомельская і Жлобінская |
Благачынне | Гомельскае раённае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Будаўнік | Іван Іванавіч Чацверыкоў |
Будаўніцтва | 1865—1868 гады |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Чарацянцы Гомельскага раёна. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.
Гісторыя
Пабудавана ў 1865—68 гадах з цэглы на сродкі мясцовых жыхароў і дваран Магілёўскай губерні на месцы згарэлага драўлянага храма.
У 1930-я гады з купалоў храма былі скінуты крыжы. Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў пашкоджаны стрэлам гарматы. Нягледзячы на гэта, царква заставалася дзеючай, хаця на працягу многіх гадоў не рамантавалася[1].
Прыход быў адноўлены ў 1992 годзе. 10 студзеня 2012 года будынак быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[2].
З 2015 года храм знаходзіўся на рэстаўрацыі, а 15 снежня 2018 года архіепіскап Сцяфан асвяціў прастол царквы.
У 2020 годзе на святара царквы склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за правядзенне рэстаўрацыі храма, якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, без узгаднення з Міністэрствам культуры. У ходзе рэстаўрацыі блакітныя купалы-цыбуліны замянілі на залатыя, фасад перафарбавалі ў жоўты, паставілі пластыкавыя вокны[3].
Па прычыне гэтага адбудзецца пасяджэнне, у ходзе якога спецыялісты паглядзяць, якія парушэнні былі дапушчаны, і калі ў выніку прызнаюць, што царкве трэба вярнуць яе першапачатковы выгляд, перарабляць купалы храм будзе за свой кошт[3].
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае традыцыйную 4-часткавую крыжова-купальную кампазіцыю з 3-яруснай 4-граннай званіцай на фасадзе прамавугольнай апсіды з тыльнага боку. Сяродкрыжжа завершана 8-гранным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, дэкарыраваны рэльефнымі крыжамі, круглымі разеткамі, крапаванымі панэлямі вуглавымі лапаткамі, аркатурнымі фрызамі.
Зноскі
- ↑ На Гомельшчыне 150-гадовую царкву ратуюць ад разбурэння . Мінск: Наша ніва (22 мая 2014). Праверана 22.04.2020.
- ↑ Храм Успення Прасвятой Багародзіцы, аг. Чарацянка (руск.). prihod.ru. Праверана 22.04.2020.
- 1 2 На святара склалі пратакол за залатыя купалы на гомельскай царкве ФОТЫ . Мінск: Наша ніва (21 красавіка 2020). Праверана 21.04.2020.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл. — С. 143
- Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Чарацянка)
- Свята-Успенская царква (Чарацянка) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Успенская царква (Чарацянка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Чарацянка) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Чарацянка) на сайце «Архіварта»