Праваслаўны храм | |
Свята-Уладзімірская царква | |
---|---|
![]() | |
52°01′40″ пн. ш. 23°48′10″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Мухавец |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Свята-Уладзімірская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Мухавец Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на ўскраіне паселішча.
Гісторыя
.jpg.webp)
Рэлігійная грамада была зарэгістравана ў 1991 годзе.
У 2004 годзе над храмам быў збудаваны вялікі купал. У 2014 годзе царква і ўсе памяшканні былі касметычна адрамантаваны[1].
Архітэктура
Пабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, завершаным з фасада 2-яруснай званіцай (васьмярык на чацверыку) над прытворам, з тылу — паўкруглая апсіда з бакавой рызніцай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Сілуэт фарміруюць макаўка над шатром званіцы і цыбулепадобная галоўка над 2-схільным дахам малітоўнай залы[2].
Зноскі
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
- Свята-Уладзімірская царква (Мухавец) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.