Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
![]() Свята-Троіцкая царква са званіцай | |
53°11′37″ пн. ш. 26°48′45″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Салтанаўшчына |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Слуцкая |
Благачынне | Нясвіжскае |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1826 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аг. Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны на ўскраіне вёскі, на могілках.
Гісторыя
Пабудавана ў 1826 годзе, паводле іншых звестак — у канцы XVIII ст. з цэглы як касцёл. Адкрыта ў 1990-я гады як праваслаўная царква.
Настаяцель храма — протаіерэй Алег Абрамовіч, які за арганiзацыю праваслаўнага брацтва ў Салтанаўшчыне стаў лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» ў 2020 годзе[1].
Архітэктура
![](../I/Sa%C5%82tana%C5%AD%C5%A1%C4%8Dyna%252C_Trajeckaja._%D0%A1%D0%B0%D0%BB%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B0%252C_%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_(1826).jpg.webp)
Помнік архітэктуры з выкарыстаннем форм позняга класіцызму. Уяўляе сабой выцягнуты прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам з трохвугольным франтонам на галоўным фасадзе. Сцены (акрамя алтарнай) прарэзаны высокімі лучковымі аконнымі праёмамі, паміж якімі — шырокія лапаткі. На галоўным фасадзе, пад уваходам 2 певялікія паўцыркульныя нішы і паўцыркульнае акно паміж імі. Франтон завершаны квадратнай у сячэнні вежачкай на барабане.
Унутраная прастора падзелена тонкімі драўлянымі калонамі на 3 нефы з бэлечным перакрыццем. Над уваходам — хоры па драўляных калонках. Алтар мураваны.
Званіца
Побач з храмам знаходзіцца двух’ярусная званіца. Першы ярус мураваны, другі — драўляны, з прамавугольнымі праёмамі.
Зноскі
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Салтанаўшчына)
- Свята-Троіцкая царква (Салтанаўшчына) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Троіцкая царква (Салтанаўшчына) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Салтанаўшчына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Салтанаўшчына) на сайце «Архіварта»