Славутасць | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
55°12′55″ пн. ш. 28°09′28″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Псуя |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Дата пабудовы | 1995 год |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Псуя Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца каля могілак.
Гісторыя
Пабудавана ў 1995 годзе з цэглы[1].
Архітэктура
Вырашана 3 аб’ёмамі кубападобнай малітоўнай залы, квадратных у плане прытвора-званіцы і апсіды. 4-схільны дах цэнтральнага аб’ёму і 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) зрубная званіца завершаны цыбулепадобнымі купаламі на гранёных барабанах. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам асобна пастаўлена 2-ярусная 4-гранная брама-званіца[2].
Зноскі
- ↑ Глубокское благочиние(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2014. Праверана 9 лістапада 2019.
- ↑ Свята-Троіцкая царква
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Троіцкая царква (Псуя) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.