Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
55°47′59,23″ пн. ш. 27°47′03,31″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Лявонпаль |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Мёрскае |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Будаўніцтва | 1774—1782 гады |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Лявонпаль Даўгінаўскага сельсавета (Мёрскі раён, Віцебская вобласць).
Гісторыя
![](../I/Lavonpal%252C_Trajeckaja._%D0%9B%D1%8F%D0%B2%D0%BE%D0%BD%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8C%252C_%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_(1901-29).jpg.webp)
У заходняй частцы вёскі. Пабудавана ў 1774 годзе з дрэва як касцёл.
Архітэктура
![](../I/Orthodox_church_of_the_Holy_Trinity_in_Liavonpa%C4%BA_-_panoramio_-_Andrej_Ku%C5%BAnie%C4%8Dyk_(1).jpg.webp)
Твор народнага дойлідства з рысамі барока.
Вырашана працяглым зрубам пад двухсхільным стромкім гонтавым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане пасярэдзіне вільчыка. Высокая пяцігранная апсіда, да якой далучаны нізкія бакавыя сакрысціі, накрыта вальмавым дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны высока ўзнятымі рашотчатымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасенках. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам даху і раней меў 2 бакавыя вежы. Перад уваходам ганак-паперць.
Інтэр’ер
Унутры ў габарытах асноўнага зруба вылучаны вузкі прытвор, над якім размешчаны хоры. Драўляная скульптура «Укрыжаванне» 18 ст., абразы 18 — 19 ст. «Святы Пётр», «Святы Павел».
Званіца
На вуглу царкоўнай сядзібы пастаўлена невялікая драўляная званіца — помнік народнага драўлянага дойлідства. Двух’яруснае 4-граннае вежападобнае збудаванне на мураваным цокалі. Другі адкрыты каркасны ярус-звон вылучаны шырокім гонтавым адлівам і накрыты шатровым гонтавым дахам.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 311.
- Свята-Троіцкая царква // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя : да двухтысячагоддзя Іісуса Хрыста / уклад. А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. — Мн., 2000. — С. 103.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Лявонпаль)
- Свята-Троіцкая царква (Лявонпаль) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Лявонпаль) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Лявонпаль) на сайце «Архіварта»