Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
![]() Троіцкая царква на Пескаваціку ў 1900 годзе | |
55°12′32″ пн. ш. 30°11′47″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Віцебск |
Канфесія | праваслаўе |
Дата пабудовы | 1761 год |
Дата скасавання | 1927 |
Стан | Страчана ў 1927 годзе |
![]() |
|
![]() |
Віцебская Троіцкая царква на Пескаваціку. У адрозненне ад Свята-Троіцкага Маркава манастыра называлася ў народзе «Чорнай».
Гісторыя
Існавала ў XVIII — пачатку XX стст. у Віцебску. Пабудавана з дрэва ў 1761 г. на сродкі кашталяна Тадэвуша Агінскага на месцы старой царквы, вядомай па інвентарах з 1618 г. Належала цэху цаніннікаў.
У 1927 г. абрынуўся спарахнелы ад часу дах сяродкрыжжа. Ад гэтага часу храм не аднаўляўся.
Архітэктура
![](../I/Viciebsk%252C_Pieskavacik%252C_Trajeckaja._%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%252C_%D0%9F%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BA%252C_%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_(A._Pavlinov%252C_1893)_(2).jpg.webp)
Вырашана ў традыцыях Віцебскай школы дойлідства. Пяцізрубны храм крыжова-цэнтрычнай кампазіцыі. Цэнтральны васьмігранны зруб быў завершаны светлавым васьмярыком і накрыты пакатым шатром, які пераходзіў у невялікі купалок з галоўкай, 4 прамавугольныя ў плане зрубы, арыентаваныя па баках свету, былі накрыты двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Да царквы прылягалі вялікая шматгранная ў плане абходная галерэя, двух'ярусная званіца з пакатым шатром пры ўваходзе (з захаду) і невялікія прыбудовы рызніц па баках алтарнага зруба (з усходу). Сцены былі вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі.
- Інтэр'ер у 1910 г.
У мастацтве
Царкву ў розны час малявалі Дзмітрый Струкаў і Яфім Мінін.
- Дзмітрый Струкаў у 1864 годзе
- Яфім Мінін у 1928 годзе
Літаратура
- Габрусь, Т. В. Страчаная спадчына: Троіцкая царква / Т. В. Габрусь // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с.: іл. — С. 620.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 4. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 4. — 712 с. — 50 000 экз. (руск.)