Манастыр | |
Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр | |
---|---|
52°04′37″ пн. ш. 23°39′27″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Брэст |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Дата заснавання | 2001 |
Сайт | obitel-brest.by |
|
Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр ― жаночы манастыр у Брэсце. Знаходзіцца на Шпітальным востраве ў Крэпасці[1].
Гісторыя
Папярэдні манастыр быў мужскі і знаходзіўся ў Замухавеччы. У манастыры былі два храмы: у гонар Нараджэння Багародзіцы і Пачэснага Крыжа (апошні заснаваны ў пачатку XV стагоддзя жонкай князя Вітаўта княгіняй Ганнай Святаславаўнай). У 1819 годзе будынкі манастыра згарэлі.
У 2001 годзе жаночы манастыр у гонар Нараджэння Багародзіцы быў адноўлены. У 2005 годзе гарадскія ўлады перадалі манастыру ў сталае карыстанне двухпавярховы будынак Брэсцкай крэпасці, у якім раней была палкавая школа 84-га стралковага палка. Манастыр таксама атрымаў 88 сотак зямлі.
Зноскі
- ↑ Раства-Багародзіцкая царква(недаступная спасылка)
Літаратура
- Па святых месцах Беларусі // Беларускі праваслаўны каляндар, 2006 : звод iменаў святых, святыя зямлi Беларускай, рэлiгiйныя дзеячы XX ст., па святых месцах Беларусi / укладальнік Л. Я. Кулажанка, Т. А. Матрунчык. ― Мінск, 2005. — С 136—142.
- Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2001.
Спасылкі
- Свято-Рождество-Богородицкий женский монастырь, г. Брест на monasterium.by
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.