Славутасць | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
| |
53°47′10″ пн. ш. 27°26′27″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Прылукі |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Мінская епархія |
Будаўніцтва | 1863—1865 гады |
Стан | дзейнічае |
|
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Прылукі Мінскага раёна.
Гісторыя
Пабудавана ў 1863—1865 гадах з цэглы. У 1930-я гады прыстасавана пад клуб. Адноўлена ў канцы XX ст.
Архітэктура
Помнік архітэктуры позняга класіцызму з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам (першапачатковае пакрыццё не захавалася). Фасады па цэнтры вылучаны рызалітамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах і пілястрамі ў прасценках.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Прылукі) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Прылукі) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Прылукі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.