Славутасць | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
53°19′24″ пн. ш. 24°41′34″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Пацавічы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Дата пабудовы | 1867 год |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Пацавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.
Гісторыя
Пабудавана ў 1867 годзе з дрэва.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным вертыкальна выцягнутым зрубам пад двухсхільным дахам, трохвугольны ўсечаны франтон якога завершаны цыліндрычным каркасным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай: над алтарнай часткай макаўка. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Франтальны фасад расчлянёны 3 прамавугольнымі дзвярнымі праёмамі з разнымі сандрыкамі і лапаткамі ў прасценках.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Пацавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Пацавічы) на сайце Radzima.org
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.