Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
![]() Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
55°21′11″ пн. ш. 27°52′09″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Лужкі |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Дата заснавання | 1794 |
![]() |
|
![]() |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
![](../I/%C5%81u%C5%BEki%252C_Rynak%252C_Baharodzickaja._%D0%9B%D1%83%D0%B6%D0%BA%D1%96%252C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%252C_%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_(1900).jpg.webp)
На вуліцы Дзісненскай. Пабудавана ў 1794 г. з цэглы на сродкі полацкага ваяводы Валерыяна Жабы. У 1831 г. і 1885 г. гарэла.
Архітэктура
![](../I/Church_of_the_Birth_of_the_Virgin_in_%C5%81u%C5%BEki_(22.05.2007).jpg.webp)
Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Прамавугольны ў плане аб'ём малітоўнай залы пераходзіць у трохсценак апсіды, накрыты агульным вальмавым дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. У 1934 г. прыбудаваны прытвор з двух'яруснай чатырохграннай званіцай над ім, завершанай шатровым дахам з макаўкай на барабане. Сцены расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з дугамі-броўкамі і крапаваны пілястрамі, апяразаны прафіляваным карнізам.
Інтэр'ер
У залу над шырокім арачным праёмам адкрываюцца хоры. Абразы 17 — 18 ст.: «Ражджаство Хрыстова», «Ісус Хрыстос, які благаслаўляе дзяцеў», «Маці Божая Адзігітрыя» (1794), «Святы Мікалай» (залачоная рыза выканана ў 1794 г лужкоўскім злотнікам Янам Жыгелем), фератрон «Святы Мікалай» і «Маці Божая Адзігітрыя», іканастас. Пад царквой крыпта.
Зноскі
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лужкі) на сайце «Архіварта»