Славутасць
Свята-Петра-Паўлаўская царква
53°49′38″ пн. ш. 27°31′58″ у. д.
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Епархія Мінская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Будаўніцтва 18611865 гады
Map

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Сеніца Мінскага раёна.

Гісторыя

У паўднёвай частцы вёскі, каля шашы Мінск — Слуцк. Узведзена ў 18611865 гг. з цэглы на месцы драўлянай царквы 1789 г. У 1852 г. паўстала пытанне аб неабходнасці капітальнага рамонту струхнелага храма, але было вырашана, што танней пабудаваць новы мураваны храм. Святар царквы Іаан Шышко звярнуўся з хадайніцтвам да епіскапа мінскага і бабруйскага Міхаіла аб садзейнічанні ў будаўніцтве царквы «на 1670 душ абодвага полу». Праект быў складзены архітэктарам Г. М. Меерам і зацверджаны ў 1861 г. Падрадчыкам на будаўніцтва храма выступаў мінскі купец А. Свешнікаў. Пры царкве мелася народнае вучылішча, у якім у 18891890 гг. вучыўся Я. Купала. Перададзена вернікам у 1991 г., адрэстаўрыравана, дзейнічае.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць чатырох’ярусны прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала і паўкруглая апсіда з 2 бакавымі рызніцамі і панамарняй, якія ў плане ствараюць форму падоўжанага крыжа. Высьмігранны ярус званіцы і светлавы барабан храма завершаны шатрамі з купалкамі (разбураны ў Вялікую Айчыную вайну). Бакавыя фасады прафіляваным карнізам расчлянёны на 2 ярусы — 1 -ы мае арачны ўваходны партал, 2-і рытмічна расчлянёны 3 арачнымі аконнымі праёмамі. У дэкоры выкарыстаны вуглавыя лапаткі, прафіляваныя ліштвы арачных аконных праёмаў з жалезнымі кратамі.

Інтэр’ер

Трох’ярусны іканастас выраблены майстрам Ягоравым, 18 яго абразоў пісаны мастакамі Дз. Струкавым і Ратноўскім.

Зноскі

    Літаратура

    • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.