Праваслаўны храм | |
Царква Святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы | |
---|---|
53°14′39″ пн. ш. 26°14′27″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Верхняе Чэрніхава |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Будаўніцтва | 1895 |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы — праваслаўная царква, помнік народнага дойлідства размешчаны ў вёсцы Верхняе Чэрніхава Баранавіцкага раёна.
Гісторыя
Пабудавана з дрэва на месцы ранейшага храма на сродкі ўладальніка маёнтка У. І. Паўлава. Асвячона 8 студзеня 1895 года. Была прыпісной да Свята-Троіцкай царквы ў в. Вольна. У 1898 годзе пры царкве пабудавана драўляная царкоўна-прыходская школа.
Архітэктура
Вырашана прамавугольным зрубам пад 4-схільным бляшаным дахам з купалам пасярэдзіне і макаўкай над 5-граннай апсідай. Шатры званіцы і барабана малітоўнай залы завершаны макаўкамі. Абшытыя цёсам фасады члянёны 6 вялікімі і 7 малымі аконнымі праёмамі. Тры ўваходы адзначаны 2-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі.
Зноскі
Літаратура
- Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Минские епархиальные ведомости за 1895 г. № 5, С. 147—148.
- РДГА, ф. 799, воп.33, спр. 805, арк. 175.
Спасылкі
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Чэрніхава) на сайце Radzima.org
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Чэрніхава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Чэрніхава) на сайце «Архіварта»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.