Манастыр
Свята-Пакроўскі жаночы манастыр
51°54′26″ пн. ш. 29°58′30″ у. д.
Краіна  Беларусь
Горад Хойнікі
Канфесія Праваслаўе
Епархія Тураўская і Мазырская епархія
Map

Свята-Пакроўскі жаночы манастыр ― жаночы манастыр у Хойніках Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Сялянская, 163[1].

Гісторыя

Свята-Пакроўскі жаночы манастыр заснаваны ў 1705 годзе ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Галоўнай рэліквіяй храма з’яўляецца спіс іконы Божай Маці «Благадатнае Неба», які падарылі ў знак падзякі, калі сваталіся да княгіні Агаф’і.

У пачатку 1922 года царква і манастыр былі закрыты ўладамі, а ў 1928 годзе разрабаваны і разбураны.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1988 годзе зноў быў пабудаваны каменны Пакроўскі храм. Іканастас і сцены былі распісаны рускімі і ўкраінскімі мастакамі. Пры храме быў утвораны жаночы манаскі скіт, а пазней у 1999 годзе яго пераўтварылі ў манастыр. Тут знаходзіцца Казанская ікона Божай Маці, якую паднёс у дар Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II. Для дзяцей заўсёды адкрыта нядзельная школа[2].

Зноскі

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.