Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
52°03′32″ пн. ш. 23°49′05″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Камяніца Жыравецкая |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Будаўніцтва | 1994—2011 гады |
Стан | дзейнічае |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Камяніца Жыравецкая Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай[1].
Гісторыя
Першы драўляны храм пабудаваны ў 1838 годзе[2]. Пры храме функцыявала школа[3]. Знесена ў 1970-я гг[2].
У 1994 годзе было распачата будаўніцтва новага храма, будаўніцтва было скончана ў 2000 годзе. 14 кастрычніка 2001 года храм быў асвячоны[4].
Пры храме дзейнічае царкоўная школа.
Архітэктура
Будынак выбудаваны з цэглы ў рускім стылі. Цэнтральным элементам унутранага ўбрання з’яўляецца іканастас з пазалочанымі элементамі[5].
Зноскі
- ↑ 23. Православный приход храма Покрова Пресвятой Богородицы в дер. Каменица Жировецкая Брестского района Архівавана 2 снежня 2019.
- 1 2 Камяніца Жыравецкая // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 497-498. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
- ↑ Д. КАМЕНИЦА-ЖИРОВЕЦКАЯ. ПРИХОД В ЧЕСТЬ ПОКРОВА ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ
- ↑ Свято-Покровский приход д. Каменица-Жировецкая
- ↑ Свято Покровская Церковь — Церкви и храмы в Бресте и Брестской области
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.