Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°09′25″ пн. ш. 25°51′59″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Бярозавічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1878 год |
Статус |
![]() |
![]() |
|
![]() |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Бярозавічы (Пінскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Твор народнага дойлідства. Пабудавана ў 1878 г. з дрэва.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
Царква вырашана трохчасткавай падоўжна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй — кубападобныя зрубы прытвора, малітоўнай залы, апсіды з бакавымі рызніцамі. Цэнтральны зруб накрыты чатырохсхільным пакатым дахам, завершаным па цэнтры двух'ярусным васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Дахі прытвора і апсіды двухсхільныя. Над прытворам узвышаецца званіца. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны разьбой па дрэве.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
- Свята-Пакроўская царква (Бярозавічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Бярозавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Бярозавічы) на сайце «Архіварта»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.