Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°23′22″ пн. ш. 23°24′57″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Расна |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Будаўніцтва | 1991—1997 гады |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Расна Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.
Гісторыя
![](../I/%D0%A0%D0%B0%D1%81%D0%BD%D0%B0_1.jpg.webp)
Пабудавана ў 1991—1997 гадах з цэглы. У 1867 годзе на гэтым месцы існаваў мураваны Троцкі храм, створаны архітэктарам К. Гросманам.
Насупраць царквы знаходзіцца капліца, якая была пабудавана ў XX стагоддзі з цэглы. Капліца з’яўляецца помнікам народнага дойлідства. Кампактная 4-гранная пабудова пад шатровым дахам з макаўкай і лучковым уваходным праёмам.
Архітэктура
Вырашана ў стылізаваных формах царкоўнай архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя. У аснове падоўжна-восевай кампазіцыі храма — цэнтрычны 4-гранны аб’ём малітоўнай залы, завершаны 5-купаллем. Праз кароткую трапезную да якога далучана ўзведзеная над прытворам 2-ярусная 8-гранная шатровая званіца з макаўкай. Да алтарнай сцяны далучаны 3 паўкруглыя апсіды са сферычнымі пакрыццямі. Бакавыя фасады падзелены на 3 праслы з закамарамі, прарэзанымі вузкімі і высокімі арачнымі аконнымі праёмамі[1].
Зноскі
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 45, арк. 98.
Спасылкі
- Свята-Міхайлаўская царква (Расна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)