Праваслаўны храм | |
Царква Свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх | |
---|---|
54°27′04″ пн. ш. 27°14′06″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Суднікі |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская |
Благачынне | Ільянскае |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Будаўніцтва | 1980—1982 гады |
Стан | дзейная |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Суднікі Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З'яўляецца прыпісным да прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы ў аг. Вязынь.
Настаяцель: протаіерэй Міхаіл Чурыла[1], настаяцель храма Свята-Успенская царквы ў аг. Вязынь.
Гісторыя
Пабудавана з дрэва, на старадаўніх вясковых могілках. Папярэднюю драўляную царкву разабралі ў 1960-ых гг. і пабудавалі з яе ўласны дом[2]. Сучасны будынак стаіць у невялікай адлегласці ад старога падмурку. Будаўніцтва пачалося ў 1980 г., а скончылася ў 1982 годзе; вялося на сродкі мясцовых вернікаў з удзелам айца Георгія з Ільянскай царквы. Ініцыятарам і будаўніком быў Іван Лашутка з братамі Грыгорыем і Ігнатам (жыхары суседняй в. Баяры).
Архітэктура
Твор народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане аб'ём пад двусхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Чатырохгранны барабан над апсідай завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны прытвор з дошак. Аздоблена вертыкальнай шалёўкай, пафарбаванай у сіні колер.
Зноскі
- ↑ Чурило Михаил Николаевич Архівавана 8 кастрычніка 2018. (руск.) // Маладзечанская епархія
- ↑ Хата з прывідамі і бясследна зніклы пахомаўскі абраз: што прываблівае ўфолагаў у вёскі Вілейшчыны Архівавана 8 кастрычніка 2018. // Рэгіянальная газета
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Суднікі, Вілейскі раён)
- Свята-Мікалаеўская царква (Суднікі, Вілейскі раён) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Суднікі, Вілейскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Суднікі, Вілейскі раён)(недаступная спасылка) на сайце Маладзечанскай епархіі