Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
| |
55°03′00″ пн. ш. 28°58′08″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Макараўшчына |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Дата пабудовы | 1886 год |
|
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Макараўшчына Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
Пабудавана ў 1886 годзе з цэглы. У 1990-я гады вернута вернікам.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі вялікі кубападобны аб'ём пад чатырохсхільным дахам, завершаным макаўкай. Да яго далучаны прамавугольныя ў плане прытвор, бакавыя прыдзелы і апсіда. Над прытворам надбудавана двух'ярусная васьмігранная шатровая званіца, завершаная макаўкай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, крапаваны вуглавымі руставанымі лапаткамі і паўкалонамі.
Зноскі
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Мікалаеўская царква (Макараўшчына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Макараўшчына) на сайце Radzima.org
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.