Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°16′58″ пн. ш. 23°18′45″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Воўчын |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Дата скасавання | 1812 |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. У цэнтры вёскі, абкружана бутавай агароджай.
Гісторыя
Пабудавана ў 18 ст., перабудавана ў 1841 годзе. У 1903 годзе ўзведзена драўляная царкоўнапрыходская школа. Прыпісная могілкавая Уладзімірская капліца.
Архітэктура
![](../I/%D0%9A%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B2%D1%96%D0%B4%D1%8B_%D0%92%D0%BE%D1%9E%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B0_06.jpg.webp)
Помнік архітэктуры з рысамі барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, па цэнтры якога ўзведзена цыбулепадобная галоўка. Над нізкім прытворам надбудавана трох'ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца, завершаная макаўкай. З усходу прыбудавана прамавугольная ў плане апсіда пад вальмавым дахам і нізкая рызніца. Фасады члянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках і на скругленых вуглах. Барочная аснова храма праглядаецца ў пластычнай трактоўцы аб'ёмаў, вытанчаных архітэктурных абломах, магутным канструкцыйным рашэнні. «Рускі стыль» прыўнёс элементы драўлянай царкоўнай архітэктуры.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Мікалаеўская царква (Воўчын) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Воўчын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Воўчын) на сайце Radzima.org