Славутасць | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
![]() Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
53°18′25″ пн. ш. 26°27′07″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Вялікая Лысіца |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Дата пабудовы | 1915 год |
Статус |
![]() |
![]() |
|
![]() |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці
Гісторыя
Пабудавана ў 1915 годзе на месцы старадаўняга драўлянага храма. Адкрыта ў 1990-х гадах.
Архітэктура
Помнік архітэктуры неарускага стылю. Кананічную чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная ў плане апсіда. Асноўная архітэктурная тэма — арачныя аконныя праёмы ў разнастайных спалучэннях ад аднаго да трох. У сілуэце пануюць шацёр чацверыковай званіцы і самкнуты паўсферычны купал малітоўнай залы на васьмігранным нізкім барабане, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Уваходы вырашаны арачным рундуком на калонах-дыньках. Каларыстычную палітру складае высокаякасная чырвонацагляная муроўка сцен і паліхромная цокальная частка, выкладзена з бутавых квадраў.
Зноскі
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Вялікая Лысіца)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Вялікая Лысіца) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Вялікая Лысіца) на сайце «Архіварта»