Праваслаўны храм
Свята-Дабравешчанская царква
54°32′34″ пн. ш. 26°36′43″ у. д.
Краіна  Беларусь
Вёска Рацавічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Лідская епархія
Дата пабудовы 1993 год
Стан дзейнічае
Map

Свята-Дабравешчанская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Рацавічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

У 1886 годзе ў Рацавічах дзейнічала царква. Пры царкве была званіца. У 1892 годзе пры храме была адкрыта царкоўна-прыходская школа. 30 кастрычніка 1961 года была знята з рэгістрацыі і перададзена калгасу «Праўда» для пераабсталявання пад кінатэатр[1]. Храм разабраны ў 1960-х гг.

У 1993 годзе на старым падмурку была пабудавана новая драўляная царква. У сакавіку 1993 года храм быў асвячоны епіскапам Канстанцінам[2]. Новая царква паўтарае па архітэктуры старую[3].

Зноскі

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.