Праваслаўны храм | |
Свята-Юр'еўская царква | |
---|---|
52°41′50,42″ пн. ш. 25°22′54,91″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Яглевічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1760 год |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Яглевічы (Івацэвіцкі раён). Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
Пабудаваная ў 1760 годзе. У 1986 годзе царква згарэла, была помнікам рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
Трохзрубная пабудова. Да квадратнага ў плане асноўнага аб’ёма прылягаюць з усходу пяцігранная апсіда, з захаду — бабінец. Асноўны аб’ём накрыты стромкім двухсхільным гонтавым дахам, да якога прымыкае шатровае пакрыццё апсіды, завершанай шасцігранным барабанам з галоўкай. Сцены зрубаў ашаляваныя гарызантальна, верхняя і ніжняя часткі дэкарыраваныя паясамі вертыкальнай шалёўкі. Вокны вялікія, прамавугольныя. Галоўны фасад утварае прысадзістая званіца, падзеленая карнізам на два ярусы і завершаная двухсхільным пакрыццём. У інтэр'еры цэнтральны аб’ём звязаны з алтарным зрубам і бабінцам вялікім праёмамі. Хоры — на другім ярусе бабінца.
Літаратура
- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Георгіеўская царква (Яглевічы)
- Свята-Георгіеўская царква (Яглевічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Яглевічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)