Праваслаўны храм | |
Свята-Васкрасенская царква | |
---|---|
54°37′37,18″ пн. ш. 30°18′53,74″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Межава |
Канфесія | Руская праваслаўная царква |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Заснавальнік | Канстанцін Любамірскі |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000135 |
Стан | руіны |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Васкрасенская царква — праваслаўны храм у в. Межава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы ўладальнікам маёнтка Канстанцінам Любамірскім. Знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор з чацверыковай званіцай, кароткая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма панавалі шацёр званіцы і 8-гранны светлавы барабан над цэнтральным аб’ёмам. Атынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, крапаваны вуглавымі паўкалонкамі, прамавугольнымі нішамі і круглымі разеткамі. Уваход вылучаны рызалітам і арачным парталам кілепадобнай формы, над якім круглая люкарна, па баках прамавугольныя нішы. Царква апяразана магутным карнізам на сухарыках і зубчастым фрызам.
Інтэр’ер
Унутры малітоўная зала перакрыта скляпеннем на ветразях, якое трымае светлавы барабан, трапезная і прыдзелы — цыліндрычнымі скляпеннямі, у апсідзе скляпенне-конха. Памяшканні злучаны шырокімі арачнымі прасветамі. Мае магутнае канструкцыйнае вырашэнне (таўшчыня сцен 1,5 м).
Літаратура
- Царква ў гонар Уваскрасення Гасподняга // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 259.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Васкрасенская царква (Межава)
- Свята-Васкрасенская царква (Межава) на сайце Radzima.org
- Свята-Васкрасенская царква (Межава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Васкрасенская царква (Межава) на сайце «Архіварта»