Манастыр
Свята-Афанасьеўскі мужчынскі манастыр
52°03′24″ пн. ш. 23°41′54″ у. д.
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Дата заснавання 1996
Сайт piligrim.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Афанасьеўскі мужчынскі манастырманастыр у Брэсце (былая вёска Аркадыя). Знаходзіцца на вуліцы Свята-Афанасьеўская, 39.

Гісторыя

На мяжы XIXXX стагоддзяў на месцы смерці святога Афанасія Брэсцкага ў 1648 годзе была пабудавана Свята-Афанасьеўская царква. Пасля Другой сусветнай вайны храм быў закрыты.

У 1980 годзе пастановай Брэсцкага аблвыканкама храм быў перададзены ў вядзенне Праваслаўнай Царквы. Храм быў адноўлены і ў 1988 годзе ў ім адбылося першае набажэнства. У ліпені 1995 года храм наведаў патрыярх Алексій II і блаславіў адкрыццё мужчынскага манастыра.

21 лютага 1996 года Свяшчэнным сінодам Рускай праваслаўнай царквы было зацверджана заснаванне манастыра[1].

Архітэктура

Царква — помнік народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана з хваёвага бруса на падмурку. Выразнасць будынка дасягаецца падоўжна-восевым спалучэннем розных па памерах зрубаў выцягнутага бабінца з прытворам і крыжовай у плане малітоўнай залы, плаўным спалучэннем іх 2-схільных дахаў. Над сяродкрыжжам уздымаецца высокі гранёны шацёр з макаўкай. Макаўкамі завершаны і 3-вугольныя франтоны крылаў крыжа, апсіда і бабінец, што стварае партатыўнае маляўнічае залачонае 5-купалле. Па тыпу сялянскай хаты галоўны фасад завершаны 3-вугольным франтонам, ашаляваным «у вугал» і ахопленым разнымі падзорамі; па цэнтры франтона размешчаны абраз прападобнага Афанасія Філіповіча. Фасады ашаляваны гарызантальна, цокальная частка — вертыкальна. Уваход вылучаны 4-слуповым ганкам пад 2-схільным дахам. У інтэр’еры апсіда вылучана шырокай кілепадобнай аркай. 1-ярусны драўляны іканастас у неарускім стылі; царскія вароты, арачныя рамы абразоў размежаваны карынфскімі калонкамі, завершаны кілепадобнымі франтончыкамі. Галерэя хораў падтрымана бакавымі ўвагнутымі кранштэйнамі.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.