Праваслаўны храм | |
Свята-Антоніеўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°59′00″ пн. ш. 25°33′19″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Падгорная |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Благачынне | Баранавіцкае |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Заснавальнік | Антоній Свяжынскі |
Дата пабудовы | 1817 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Свята-Антоніеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Падгорная, Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
Першапачаткова пабудавана як касцёл у 1817 годзе з бутавага каменю. У выданні «Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века» згадваецца мураваная царква з мураванай званіцай, абнесеная драўлянай агароджай, узведзеная ў в. Гавінавічы Слонімскага павета ў 1827 годзе памешчыкам Антоніем Свяжынскім. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства, працавалі дзве царкоўныя школы ў Колбавічах і Яжонах з 35 навучэнцамі хлопчыкамі і 10 навучэнцамі дзяўчынкамі, народнае вучылішча ў Гавінавічах. У склад прыхода ўваходзілі вёскі Гавінавічы, Басіны, Добры Бор, Колбавічы, Яжоны. Да царквы належала 987 прыхаджан мужчын і 1131 жанчын, а разам 2120 чалавек.
Святары
Памятныя кніжкі Гродзенскай губерніі захавалі імёны некаторых настаяцеляў Царквы ў імя прападобнага Антонія вёскі Гавінавічы (даты пададзены па гадах выхаду Памятных кніжак Гродзенскай губерні):
- Стэфан Сямёнавіч Паеўскі (1882—1892),
- Мікалай Кульчыцкі (1896),
- Мікалай Нядзельскі (1897),
- Аляксандр Бяляеў (1902—1908),
- Мікалай Рудакоўскі (1909—1912),
- Грох-Грахальскі (1915)
Архітэктура
Помнік архітэктуры класіцызму. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам. Атынкаваныя сцены таўшчынёй 1 м расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход арганізаваны праз невысокі прытвор.
У інтэр’еры алтарная частка вылучана салеяй і драўляным іканастасам. Абразы «Тайная вячэра» (пачатак 19 ст.), «Спас у цямніцы» (1890), фератрон «Маці божая з дзіцем» (18 ст., народны жывапіс і разьба).
З паўднёвага боку адасоблена пастаўлена званіца.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 642.
- Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века, издание второе, Воронеж 1899 г.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Памятныя кніжкі Гродзенскай губерніі на 1882, 1890, 1892, 1896, 1897, 1902, 1904, 1906, 1908, 1909, 1912, 1915 гады.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Антоніеўская царква (Падгорная)
- Свята-Антоніеўская царква (Падгорная) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Антоніеўская царква (Падгорная) на сайце Radzima.org
- Свята-Антоніеўская царква (Падгорная) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Антоніеўская царква (Падгорная) на сайце «Архіварта»