Славутасць | |
Свята-Аляксандра-Неўская царква | |
---|---|
55°05′51″ пн. ш. 29°11′52″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Марцінава |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Архітэктар | Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў |
Будаўніцтва | 1906 |
|
Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Марцінава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
Пабудавана ў 1906 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара У. Ф. Коршыкава на месцы струхлелага храма XIX стагоддзя[1]. У 1903 годзе ўзведзены драўляны будынак царкоўнапрыходскай школы.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, прамавугольная апсіда. У сілуэце пануе макаўка званіцы і цыбулепадобная галоўка над чатырохсхільным дахам цэнтральнага аб’ёму. Фасады прарэзаны адзінарнымі і строенымі арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах. У дэкоры выкарыстаны закамарны парапет, руставаныя лапаткі, гарадковыя фрызы.
Зноскі
- ↑ РДГА, ф. 799, воп. 25, арк. 47; воп. 33, спр. 1482, арк. 40.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Марцінава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)