Праваслаўны храм | |
Свята-Ільінская царква | |
---|---|
![]() | |
55°22′02,56″ пн. ш. 27°40′44,97″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Шкунцікі |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Віцебская і Глыбоцкая |
Благачынне | Шаркаўшчынскае |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1825 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм на паўднёвай ускраіне вёскі Шкунцікі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
Пабудавана ў 1825 годзе з цэглы як касцёл. Пераасвячона ў праваслаўную царкву пасля 1863 года.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
![](../I/%C5%A0kunciki._%D0%A8%D0%BA%D1%83%D0%BD%D1%86%D1%96%D0%BA%D1%96_(1900).jpg.webp)
![](../I/%D0%A8%D0%BA%D1%83%D0%BD%D1%86%D1%96%D0%BA%D1%96._%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%86%D0%BB%D1%8C%D1%96_(05).jpg.webp)
Помнік архітэктуры класіцызму, які ў 2-й палове XIX стагоддзя набыў рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Па баках да апсіды далучаны нізкія рызніцы пад 1-схільнымі пакрыццямі. Tpoxi пашыраны прытвор завершаны 2-яруснай васьмерыковай шатровай званіцай з макаўкай i 2 бакавымі цыбулепадобнымі галоўкамі на высокіх 8-гранных барабанах. Фасады крапаваны пілястрамі, алтарная сцяна ўмацавана бакавымі магутнымі контрфорсамі.
Інтэр’ер
Малітоўная зала перакрыта драўляным латковым скляпеннем. Над прытворам на 2 пілонах размешчаны хоры.
У іканастасе змешчаны абразы XIX стагоддзя: «Зняцце з крыжа», «Уваскрэсенне Хрыстова», «Святы Мікола», «13 святаў», «Уседзяржыцель на троне», «Хрыстос з гладышом».
Літаратура
- Свята-Ільінская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — 209—210.
- Ільінская царква. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 463.
- Свята-Ільінская царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 445.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Шкунцікі)
- Свята-Ільінская царква (Шкунцікі) на сайце Radzima.org
- Свята-Ільінская царква (Шкунцікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Шкунцікі) на сайце «Архіварта»