Славутасць
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
52°43′28″ пн. ш. 27°27′47″ у. д.
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Старобін
Канфесія БПЦ
Епархія Слуцкая епархія
Першае згадванне XVII стагоддзе
Будаўніцтва 20062014 гады
Map

Свята-Іаана-Прадцечанская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Старобіне Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

У XVII стагоддзі ў Старобіне было дзве царквы, адна з іх у гонар апостала Іаана Прадцечы. У 1876 годзе царкву разабралі і перанеслі з царкоўнага пагоста ва ўрочышча Падброды. У савецкі час царкву разабралі і павезлі ў вёску Кулакі, дзе зрабілі з яе клуб.

Па багаславенні мітрапаліта Філарэта 3 лістапада 1994 года была зарэгістравана грамада ў гонар апостала Іаана Прадцечы. Для будаўніцтва храма была вылучана зямельная дзяльніца на месцы старога храма.

У 2006 годзе было пачата будаўніцтва. 1 сакавіка 2014 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел асвяціў храм[1].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.