Манастыр
Свята-Іаана-Багаслоўскі жаночы манастыр
54°01′09″ пн. ш. 27°56′42″ у. д.
Краіна  Беларусь
Вёска Дамашаны
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Благачынне Смалявіцкае благачынне 
Дата заснавання 1997
Map

Свята-Іаана-Багаслоўскі жаночы манастыр ― жаночы манастыр у вёсцы Дамашаны Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца побач з могілкамі.

Гісторыя

Могілкавая царква ў Дамашанах, 1772 года пабудовы

Заснаваны пастановай Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 14 снежня 1997 года і па багаслаўленні мітрапаліта Філарэта[1]. У 1997 годзе каля могілкавай царквы пачалося будаўніцтва манастыра.

Царква ў гонар Ціхвінскага абраза Божай Маці

У 2000 годзе была пабудавана і асвячона драўляная царква ў гонар Ціхвінскага абраза Божай Маці[2]. З’яўляецца помнікам архітэктуры беларускага народнага дойлідства. Царква вырашана 3-зрубным аб’ёмам: прамавугольны прытвор, кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Двухсхільны дах па цэнтры пераходзіць у шатровы, над апсідай — у вальмавы; завершаны 3 цыбулепадобнымі галоўкамі. Брусчатыя сцены, складзены «ў ластаўчын хвост», прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі[3][4].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.