| ||
Святая Параскева. 1646 | ||
Матэрыял | дошка, ляўкас, тэмпера | |
---|---|---|
Памеры | 117 × 81 × 2,5 см | |
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск | ||
![]() |
Святая Вялікапакутніца Параскева — абраз з царквы Святога Мікалая в. Пескі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці, напісаны ў 1646 годзе. У 1983 годзе твор вывезены экспедыцыяй ІМЭФ НАН Беларусі[1] і паступіў у калекцыю Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-5086, Ж-369)[2]. Памер абраза — 117 × 81 × 2,5 см[3].
Апісанне
Твор напісаны на дошцы тэмпернымі фарбамі, фон аздоблены раслінным арнаментам, выразаным па ляўкасу, і пакрыты пазалотай. Даволі рэдкім для мясцовай традыцыі з’яўляецца тое, што абраз гэты — жыццяпісны: вакол постаці Св. Параскевы па краях у дванаццаці невялікіх круглых клеймах прадстаўлены эпізоды з яе жыцця. Да нашага часу дайшлі адзінкавыя жыцційныя беларускія іконы, таму дадзены абраз уяўляе асобную цікавасць[4]. Адзін з іх знаходзіцца ў Траецкай царкве ў Бездзежы Брэсцкай вобласці і па даце стварэння — 1659 г. — даволі блізкі да абраза з Пескаў[1].
![](../I/%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0%D1%8F_%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D0%B0._%D0%9F%D0%B5%D1%81%D0%BA%D1%96.jpg.webp)
![](../I/%D0%9D%D0%9C%D0%9C_%D0%A0%D0%91._%D0%97%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%82%D1%8B_%D0%B2%D0%B5%D0%BA_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BF%D1%96%D1%81%D1%83._XVII_%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B4%D0%B7%D0%B5._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0%D1%8F_%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%BA%D1%83%D1%82%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D0%B0%252C_%D0%B7_%D0%B6%D1%8B%D1%86%D1%96%D0%B5%D0%BC._1642_(02).jpg.webp)
Першапачаткова абраз меў значна большыя памеры. Па невядомым прычынам ён быў абрэзаны па перыметру, устаўлены ў новую раму, перагрунтаваны і запісаны. Пры гэтым ніжнія бакавыя клеймы са сцэнамі жыція святой былі страчаны фактычна поўнасцю, а астатнія абпілены напалову[1]. Па ніжнім краі змешчаны кірылічны надпіс у тры радкі, нанесены чорнай фарбай па белым фоне. Некаторыя словы, якія можна разабраць з надпісу, гэта «РоКϫ АХМS МЦА…», «Мученицы Прасковьи». Такім чынам, з укладнога тэксту становіцца вядомай дата напісання дадзенага твору — 1646 г. У некаторых альбомах пра абраз Св. Параскевы прыведзены не дакладныя звесткі — памылкова фігуруе 1642 год[5][2]. Фрагмент тэксту, дзе фігуруе імя данатара, страчаны[2].
Абраз прайшоў рэстаўрацыю, у выніку чаго набыў свой першапачатковы выгляд (рэстаўратар А. Тарасік)[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 ДАТАВАНЫЯ АБРАЗЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ Архівавана 19 кастрычніка 2020.
- 1 2 3 Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018
- ↑ Музей старажытнабеларускай культуры : [Альбом] / Уклад. Ярашэвіч А.А.; Пер. на англ. мову Казекі А.І.; Фота Мельнікава М.П.. — Мінск: Беларусь, 2004. — 278,[6] с. — ISBN 985-01-0509-7.
- ↑ Ярошевич, А. Белорусские иконы «Параскевы Пятницы» с житием // Волинська ікона: даслідження та реставрація: Науковий збірник. Випуск 12. Матеріали ХІІ міжнародної наукової конференції, м. Луцьк — Володимир-Волинський, 2-3 листопада 2006 року, Луцьк, 2006, с. 29-31
- ↑ Музей старажытнабеларускай культуры : [Альбом] / Уклад. Ярашэвіч А.А.; Пер. на англ. мову Казекі А.І.; Фота Мельнікава М.П.. — Мінск: Беларусь, 2004. — С. 27. — 278,[6] с. — ISBN 985-01-0509-7.
Літаратура
- Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018