Святаслаў
Архіепіскап
з 11.5.2008
Царква Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква
Папярэднік Ізяслаў (Бруцкі)

Адукацыя
Дзейнасць святар, інжынер
Нараджэнне 26 лістапада 1964(1964-11-26) (59 гадоў)
Бацька Вячаслаў Логін
Маці Людміла Логін (Сіз)

Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Святаслаў (свецк. Вячаслаў Вячаслававіч Логін, нар. 26 лістапада 1964, Чарнігаў, УССР) — беларускі праваслаўны святар, архіепіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 лістапада 1964 года ў Чарнігаве ў сям’і інжанераў Вячаслава і Людмілы (Сіз). Род паходзіць з Наваградчыны, дзед Андрэй Логін і яго брат Язэп Логін (растраляны ў 1930-я гады) былі беларускімі фалькларыстамі. Дзед па лініі маці — Даніла Сіз у 1930-я гады скончыў Гомельскі чыгуначны тэхнікум.

У 1986 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут, працаваў інжынерам. У 1994—1999 гадах навучаўся ў Кіеўскай духоўнай семінарыі, пасля сканчэння яе, у 1999—2000 гадах навучаўся на тэалагічным факультэце Манітобскага ўніверсітэта (Праваслаўны Калегіум св. Андрэя ў Вініпегу, Канада).

27 жніўня 2000 года рукапакладзены ў сан дыякана, а 17 снежня 2000 года — святара Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Таронта і прызначаны на мясцовую парафію. У 2002-07 служыў настаяцелем парафіі ў Хайленд-Парку (штат Нью-Джэрсі, ЗША). У 2005-06 быў в/а настаяцеля кафедральнага сабора св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку. З 2007 года — настаяцель парафіі ў Таронта.

Вячаслаў Логін вёў Царкоўны Сабор у жніўні 2003 года, калі было абвешчана аб спыненні спрэчак унутры царквы[1].

У лютым 2008 года прымае манашы пострыг з імем Святаслаў у манастыры св. Чатырох Евангелістаў (УАПЦ у ЗША) у Х’юстане. 24 лютага 2008 года ў Дэтройце архіепіскапам Аляксандрам (УАПЦ у ЗША) узведзены ў сан ігумена і архімандрыта. 11 мая 2008 года быў абраны епіскапам БАПЦ. Абрад хіратоніі быў выкананы архіепіскапам Уманскім і Дэтройцкім Аляксандрам, епіскапам Барыспальскім Пасіем ды епіскапам Х’юстанскім і Тэхаскім Макарыюсам пры дапамозе святарства і пры ўдзеле вялікай колькасці вернікаў з Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі і Канады[2].

Спрабаваў наведаць Рэспубліку Беларусь 31 ліпеня 2015 года, але пры перасячэнні мяжы яму было аб’яўлена, што ўезд у краіну забаронены[3].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.