«Свядомыя» — палітычны цэтлік вышэйшага дзяржаўнага кіраўніцтва Беларусі і праўладных СМІ часоў рэжыму Лукашэнкі.
«Свядомыя» з’яўляецца прыкладам беларусізма ў рускай мове[1].
Значэнне
Само выкарыстанне тэрміна ў прэсе з’яўляецца прыкметай выключэння часткі супольнасці, якая не падзяляе дамінуючых палітычных і культурных установак, і сведчыць пра падзел беларускага грамадства на «мы» і «яны». Цэтлік «свядомыя» ілюструе, як у беларускім грамадстве выклікае ў дыскурсе спрэчкі і напружанне.
У пралукашэнкаўскіх СМІ Беларусі
«Свядомыя» нярэдка выкарыстоўваюцца дзяржаўнымі СМІ, для падкрэсліванія грэблівага і іранічнага вызначэння нацыянальнай-дэмакратычнай часткі беларускага грамадства. Іронія дасягалася шляхам уключэння беларускага слова ў рускамоўны тэкст і высмейвання чыёйсьці мовы. Палітычны цэтлік «свядомыя» выкарыстоўваўся і дзяржаўнымі службоўцамі. Так, выступаючы на сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2008 годзе, прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка адзначаў: «Многія, асабліва сярод моладзі, чытаючы асобныя выказванні на сайтах, слухаючы нашых вельмі „грамотных“ і „свядомых“…»[2].
З 2020 года ў праўладных колах для абазначэння тых, хто выступае супраць пратэстаў, ездзіць з афіцыйнымі сцягамі, зрывае і зафарбоўвае незарэгістраваную сімволіку, выкарыстоўваецца слова «небезразличные» (бел.: неабыякавыя)[3] замест сінанімічнага «сознательные», якое ў беларускім варыянце (свядомыя) мае для іх негатыўную афарбоўку.
У антылукашэнкаўскім наратыве
У альтэрнатыўным, нацыянальна-дэмакратычным дыскурсе «свядомыя» нярэдка называліся «свядомымі грамадзянамі», «свядомай грамадой»[4]. Слова ўжывалася і разам з іншымі прыметнікамі, напрыклад: «усе свабодныя і свядомыя людзі краіны», «свядомыя і адукаваныя беларусы»[5], «інтэлігентныя людзі — свядомыя беларусы» (з ліста чытачкі)[6]. У іншых кантэкстах тэрмін стаў асацыявацца са «свядомымі» асобамі, «патрыятычнай» часткай беларускага грамадства.
Іншае выкарыстанне
Прарасійскія колы і расійскія СМІ, як правіла, ужывалі слова «свядомыя», каб паказаць варожасць беларускамоўнай «меншасці» да іншых членаў грамадства. Такі прыём выкарыстоўваецца для аддалення чытача ад беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, падкрэсліванія яе «чужынскага» статусу і, у рэшце рэшт, для захавання народнай падтрымкі дзеючай улады.
Зноскі
- ↑ Функционально-стилистические и семантические особенности употребления белорусизмов в русскоязычных газетах Беларуси // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины, № 4 (97), 2016 — С. 124
- ↑ Mite, V. Выступление президента Беларуси А. Г. Лукашенко на встрече со студентами БГУ 12 февраля 2008 г. (руск.). Сайт Президента Республики Беларусь (12 лютага 2008). Праверана 30 жніўня 2021.
- ↑ М. Г. БОГОВА. ЯЗЫК ВРАЖДЫ: ПРОТЕСТНЫЕ НОВООБРАЗОВАНИЯ // Мовна особистість: лінгвістика і лінгводидактика [Текст] / МОН України, Київський націон. лінгвістичний ун-т., Черкаський націон. ун-т. ім. Б. Хмельницького. — Київ-Черкаси : вид-во ФОП Гордієнко Є.І., 2020. — 402 с. ISBN 978-966-493-740-2
- ↑ Класкоўскі, А. Энэргэтыка лёзунгаў
- ↑ Савік, Л. Рыцарам Айчыны прысвячаецца // Народная Воля. — 2009. — № . — 5—9 лютага. — С.
- ↑ Казлова Я. «Ад сэрца ад яго ідзе любоў…» // Народная Воля. — 2010. — № . — 30 чэрвеня — 2 ліпеня. — С.