Свет маўчання | |
---|---|
фр.: Le Monde du silence | |
Жанр | дакументальны фільм пра прыроду[d] і дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 85 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 1956 |
IMDb | ID 0049518 |
«Свет маўчання»[4] (фр.: Le Monde du silence) — дакументальны фільм, рэжысёрамі якога з’яўляюцца французскі падводны даследчык Жак-Іў Кусто і Луі Маль. Гэта адзін з самых першых фільмаў, у якім выкарыстоўваліся падводныя здымкі. Аператар — Філіп Агасціні.
Творчая гісторыя
Фільм бярэ сваю назву ад аднайменнай кнігі Кусто. Пры здымках фільма выкарыстоўваўся карабель «Каліпса». Кусто і яго каманда падводнікаў знялі 25 кіламетраў кінастужкі, даследуючы марское дно Міжземнага мора, Персідскага заліва, Чырвонага мора і Індыйскага акіяна. Фільм здымаўся 2 гады.
Узнагароды
Фільм атрымаў шэраг узнагарод, сярод іх прэмія «Оскар» за лепшы дакументальны поўнаметражны фільм, Залатая пальмавая галіна Канскага кінафестывалю, прэмія Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША ў намінацыі «Лепшы замежны фільм», а таксама намінацыя «Лепшы дакументальны фільм» прэміі «BAFTA».
Фільм заставаўся адзіным дакументальным фільмам, які выйграў «Залатую пальмавую галіну» да перамогі фільма «Фарэнгейт 9/11» у 2004 годзе.
Зноскі
- 1 2 http://www.imdb.com/title/tt0049518/ Праверана 8 красавіка 2016.
- 1 2 3 4 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=5769.html Праверана 8 красавіка 2016.
- 1 2 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). - артыкул Жак-Іў Кусто