Пасёлак
Светлы ![]()
Светлы на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||
Све́тлы[1] (трансліт.: Svietly, руск.: Светлый) — пасёлак у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 15 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 410 жыхароў, 133 гаспадаркі (2005).
Гісторыя
На месцы сучаснага пасёлка раней існавалі вёскі Цагельня і Селішча. Абедзве ўпаміналіся ў дакументах 1870 года.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
29 верасня 1975 года населены пункт пры Баранавіцкай зверагаспадарцы атрымаў назву пасёлак Светлы[2].
Інфраструктура
Працуе магазін.
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- 1998 — 400 жыхароў.
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 410 жыхароў, 133 гаспадаркі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 верасня 1975 г. № 116-IX Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Велікалуцкага і Малахавецкага сельсаветаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Светлы (Баранавіцкі раён)