Вёска
Светлы Бор
± | ||||||||||||||||||||||||
Све́тлы Бор[1] (трансліт.: Svietly Bor, руск.: Светлый Бор) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Назва
Пасяленне ўзнікла ў сувязі з заснаваннем у 1898 г. кардоннай фабрыкі і было вядома раней як кардонная фабрыка. Назва Светлы Бор дадзена ад мясцовасці, наймення ляснога ўрочышча.
Геаграфія
Знаходзіцца каля ракі Свіслач, у месцы ўпадзення ў яе ракі Волма, за 14 км на паўночны ўсход ад горада Мар’іна Горка і чыгуначнай Пухавічы Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы.
Гісторыя
У складзе Расійскай імперыі
У ХІХ - пач. ХХ ст. у Пухавіцкай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года знаходзілася пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. У ліпені 1942 года вёска спалена і забіта 4 жыхара.
Насельніцтва
Дэмаграфічныя дадзеныя
Рэлігія
- Праваслаўная царква. У вёсцы ёсць прыход Казанскай іконы Божай Маці[2].
Турыстычная інфармацыя
- Гарадзішча (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.). 0,6 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Свіслач, у месцы яе ўпадзення ў р. Волма.
Эканоміка
- Пухавіцкая кардонная фабрыка, філіял «Белкартон».
- Лясніцтва.
- Ашчадная каса.
- Аддзяленне сувязі.
- Крама.
Інфраструктура
- Сярэдняя школа. Пачала работу ў 1958 г. вялікую дапамогу ў стварэнні яе матэрыяльнай базы аказала кардонная фабрыка. У 1965 г. зроблена прыбудова на тры класныя пакоі. У 1965 г. школа стала сярэдняй і была перайменавана ў Светлаборскую.
- Бібліятэка
- Дзіцячыя яслі-сад
- Фельчарскаакушэрскі пункт
- Дом культуры
Вядомыя асобы
- Аляксандр Панцялеевіч Бурмакоў — кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ http://borisoveparhia.by/sluzhenie-episkopa-borisovskogo-i-marinogorskogo/v-svetlom-boru-osvyatili-novyiy-hram-v-chest-kazanskoy-ikonyi-bozhiey-materi.html
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Светлы Бор