Горад
![]()
Светлаград на карце Расіі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Светлаград (руск.: Светлоград) — горад (з 1965 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пятроўскага раёна Стаўрапольскага края. Насельніцтва 39,4 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1750 годзе.
Горад размешчаны за 90 км на паўночны ўсход ад Стаўрапаля. Размешчаны ў Перадкаўказзі, на Стаўрапольскім узвышшы, на р. Калаўс (прыток Усходняга Маныча). Вузел чыгуначных ліній і аўтамабільных дарог. Чыгуначная станцыя на галінцы Стаўрапаль — Будзёнаўск, пачатак галінкі на Элісту.
Тэкстыльна-галантарэйная фабрыка, элеватар, харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў, прадпрыемствы чыгуначнага транспарту.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.