Сверкер I Кольсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рагнвальд Дурны | ||||||
Пераемнік | Эрык IX Святы | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1100 | ||||||
Смерць |
25 снежня 1156 ці 1156[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дом Сверкераў | ||||||
Бацька | Корнубе[d] | ||||||
Жонка | Ульфільда Хакансдотэр[2] і Рыкса Баляславаўна[2] | ||||||
Дзеці | Карл Сверкерсан, Хелена Шведская[3], Бурыслеў Сверкерсан[d], Суне Сік[d], Ёхан Сверкерсан[d][3] і Інгегерд Сверкерсдотэр[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцызм | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сверкер I Кольсан (таксама вядомы як Сверкер Старэйшы - шведск.: Sverker den äldre; ?-25 снежня 1156) — шведскі кароль, які кіраваў краінай з 1130 па 1156 гг.
Біяграфія
Пасля смерці Інгэ Малодшага на пасад узышоў Рагнвальд Дурны, які не толькі не змог утрымаць уладу ў сваіх руках, але і выпусціў кантроль свеяў над гетамі. У 1130 годзе ў Эстэргётланде новым каралём быў абраны Сверкер Кольсан, унук конунга Блот-Свена. У пачатку свайго кіравання Сверкер перамог Магнуса Моцнага і вярнуў пад свой кантроль Вестэргётланд. Цяпер пад яго ўладай апынулася ўся Швецыя. Пра наступныя 26 год яго праўлення практычна нічога не вядома. Сверкер заснаваў кляштары Альвастра (у 1143 г.), Нюдала і Варнхейм.
Згодна з рускім летапісам, менавіта пры Сверкеры I у 1142 пачаліся першыя канфлікты паміж Швецыяй і нядаўна заснаванай Наўгародскай рэспублікай. Гэтаму папярэднічаў стагадовы перыяд міру, які быў гарантаваны дынастычнымі шлюбамі паміж кіруючымі дамамі.
Сверкер быў забіты сваім дружыннікам (ці, па спісе каралёў, асабістым канюшым) на мосце недалёка ад заснаванага ім кляштара Альвастра, падыходзячы да ютрані на Каляды ў 1156 года. Гэта лічылася шакавальным злачынствам нават у Сярэднявечча. Магчыма забойцам быў прэтэндэнт на пасад Магнус Хенрыксан.
Зноскі
- ↑ https://www.biografiasyvidas.com/biografia/s/sverker_i.htm
- 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage