Саюз пісьменнікаў Беларусі
Лагатып ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Лагатып ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Абрэвіятура СПБ
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Мінск
Адрас г. Мінск, вул. Фрунзэ, д. 5
Юрыдычны статус грамадскае аб’яднанне
Тып арганізацыі творчая
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы руская
Кіраўнікі
Старшыня Алесь Карлюкевіч
1-я намесніца Алена Стэльмах
Намеснік Анатоль Мацвіенка[1]
Заснаванне
Дата заснавання 18 лістапада 2005[2]
Бюджэт 243,4 мільёны рублёў[3] (2010 год; 81,3 тысячы $[4])
Колькасць валанцёраў 530 членаў (2021 год)[5]
Колькасць членаў 530
Асноўныя асобы Мікалай Чаргінец, Алесь Карлюкевіч
Кіроўны орган Управа
Даччыныя арганізацыі часопіс «Полымя», газета «Літаратура і мастацтва»
Член у Міжнародная садружнасць пісьменніцкіх саюзаў (Расія)
Папярэднік Саюз беларускіх пісьменнікаў
oo-spb.by (руск.)

Саюз пісьменнікаў Беларусі (руск.: Союз писателей Беларуси) — творчая арганізацыя беларускіх празаікаў, паэтаў, журналістаў, крытыкаў і іншых дзеячаў літаратуры, якая падтрымліваецца рэжымам Лукашэнкі. Аб’ядноўвае пераважна рускамоўных аўтараў. Утвораны ў 2005 годзе з мэтай расколу незалежнага Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Гісторыя

Адзіны Саюз пісьменнікаў, які існаваў з 1934 года, быў расколаты ў 2005 годзе пры актыўным удзеле Мікалая Чаргінца. Праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі быў створаны на ўстаноўчым сходзе 18 лістапада 2005 года, але пераважная большасць членаў старога Саюза не пайшлі за Чаргінцом[6]. Прычынай для выхаду яны назвалі «палітызацыю СБП, яго барацьбу з уладай, якая суправаджалася шалёнай спекуляцыяй на культуры, праблеме беларускай мовы і г. д., адсутнасць дэмакратычных прынцыпаў»[7].Грамадскасць лічыла адной з прычын стварэння СПБ спробу ўлады разбурыць незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП), які ўладам не ўдалося падпарадкаваць[8].

Паколькі выкарыстанне назвы краіны ў назвах палітычных партый і грамадскіх арганізацый у Беларусі забароненае, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 верасня 2006 года выдаў указ, у якім дазволіў Саюзу пісьменнікаў ужываць у сваёй назве слова «Беларусь»[9]. Гэтым жа ўказам праўладны саюз быў вызвалены ад сплаты падаткаў на прыбытак і на дададзеную вартасць, а незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў пазбаўлены гэтага права. Таксама незалежны СБП быў пазбаўлены ранейшай дзяржпадтрымкі, і яго вымусілі пакінуць Дом літаратара. Саюзу пісьменнікаў Беларусі былі перададзеныя літаратурныя часопісы «Полымя», «Нёман», «Маладосць», штотыднёвая газета «Літаратура і мастацтва», заснавальнікам якіх быў СБП[10]. Пры гэтым тыражы газеты «Літаратура і мастацтва» ў 2006—2020 гг., паводле падлікаў Міхася Скоблы, зменшыліся амаль у 10 разоў[11].

14 жніўня 2020 года, у час пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, Саюз пісьменнікаў Беларусі выдаў заяву, у якой заклікаў бакі да прымірэння[12]. Былі выказаны спадзяванні на каментарыі МУС датычна гвалту супраць пратэстоўцаў, а таксама Саюз заклікаў вызваліць мірных затрыманых[12].

Пасля пачатку палітычных рэпрэсій у саюз пачалі прымаць дзяржаўных прапагандыстаў. Так, у 2022 годзе стала вядома, што членамі саюза ёсць Андрэй Мукавозчык і Людміла Гладкая[13][14]. У гэты ж час у раздзеле афіцыйных заяў Саюза пісьменнікаў Беларусі публікуюцца заявы сяброў саюза супраць «прапаганды пасобнікаў фашыстаў», такіх як Ларыса Геніюш, Францішак Аляхновіч, Наталля Арсеннева. У гэтых жа заявах беларускі нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг параўноўваецца з фашысцкім[15]. У 2023 годзе аддзелам секцыі публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі прызначаны кіраваць прапагандыст Андрэй Мукавозчык[16].

Старшыні

Структура

На 2016 год колькасць членаў Саюза складала больш за 600 чалавек[18], аб’яднаных у 6 абласных і Мінскую гарадскую арганізацыі. На 2021 г. колькасць членаў, паводле СПБ, перавысіла 700[19]. Пры СПБ створаныя секцыі прозы, паэзіі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, сатыры і гумару, крытыкі і літаратуразнаўства, драматургіі, перакладу і славянскіх літаратур, краязнаўства, прыгод і фантастыкі[20]. Таксама заяўлялася пра творчыя клубы СПБ, секцыі пры бібліятэках, школах, ВНУ, літаратурную студыю[21]. Сярод членаў СПБ лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнікі ордэнаў і медалёў, дактары і кандыдаты навук[18].

Аддзяленні

На 2021 год Саюз пісьменнікаў Беларусі налічваў каля 530 членаў у 7 аддзяленнях. На 6 абласных аддзяленняў прыпадала менш за палову членаў (46 %).

  • Брэсцкае абласное аддзяленне. Створана 15 снежня 2005 года 13-ю пісьменнікамі. Першым старшынёй быў Анатоль Крэйдзіч. У снежні 2006 года адчынілі сядзібу ў Брэсце па праспекце Машэрава, д. 75, корп. 1. 19 снежня 2016 года старшынёй стала Таццяна Дземідовіч. З 2006 года ладзіць рэспубліканскі фэст рускай паэзіі, у рамках якога праходзіць конкурс маладых паэтаў. На 24 лютага 2021 года налічвала 51 пісьменніка[22].
  • Віцебскае абласное аддзяленне. Заснавана 2 снежня 2005 года. Мае сядзібу ў Віцебску па вул. Праўды, д. 18. Уручае літаратурную прэмію імя Петруся Броўкі штогод і прэмію імя Уладзіміра Караткевіча аднойчы на 5 гадоў (2020 год). Старшынёй з’яўляецца Тамара Гусачэнка. На 2021 год налічвала 46 пісьменніц і пісьменнікаў[23].
  • Гродзенскае абласное аддзяленне. Утворана ў снежні 2005 года. Мае сядзібу ў Гродна па Савецкай вул., д. 31. Пасаду старшыні займае Людміла Кебіч. На 13 красавіка 2021 года налічвала 41 члена[24].
  • Гомельскае абласное аддзяленне. Створана ў лістападзе 2005 года 13-ю пісьменнікамі. У снежні 2006 года адчынілі сядзібу ў Жыткавічах па вул. К. Маркса, д. 8. У маі 2007 года стварылі сядзібу ў Гомелі па Савецкай вул., д. 126. З 2010 года сталі ладзіць міжнароднае штогадовае свята «Славянскія літаратурныя дажынкі». З 2013 года ладзяць літаратурны конкурс з уручэннем прэміі імя Кірылы Тураўскага. З 4 снежня 2016 года старшынёй з’яўляецца Уладзімір Гаўрыловіч. На 2021 год налічвала 65 пісьменніц і пісьменнікаў, з якіх большасць у Гомелі, а рэшта ў 9 з 21 раёнаў Гомельскай вобласці[25].
  • Магілёўскае абласное аддзяленне. Заснавана 14 снежня 2005 года. Першым старшынёй быў Уладзімір Дуктаў. З 2009 года выдае літаратурны альманах «Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная». Мае сядзібу ў Магілёве па Першамайскай вул., д. 89. З 2016 года старшынёй з’яўляецца Аляксандр Казека. На 23 кастрычніка 2020 года налічвала 39 пісьменніц і пісьменнікаў[26].
  • Мінскае абласное аддзяленне. Створана ў 2006 годзе. Першым старшынёй быў Рыгор Сакалоўскі. У 2011—2016 гадах яго ўзначальваў Алесь Карлюкевіч. Мела сядзібу ў Мінску на плошчы Свабоды, д. 13. З 21 лютага 2017 года старшынёй з’яўляецца Святлана Быкава. На 10 чэрвеня 2021 года налічвала 87 членаў[27].
  • Мінскае гарадское аддзяленне. Утворана 16 снежня 2005 года. Старшынёй стаў Міхась Пазнякоў. Штогод уручае маладым творцам да 30 гадоў прэмію «Адкрыццё года». У 2011 годзе распачалі выпуск кніжных серый «Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення СПБ» і «Мінскія маладыя галасы». У 2016 годзе ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы заснавалі Мінскі гарадскі тэатр паэзіі. У 2017 годзе заснавалі літаратурныя прэміі ў намінацыях «Проза», «Паэзія» і «Дзіцячая літаратура». Месціцца ў Мінску па вул. Фрунзэ, д. 5. На 26 красавіка 2021 года налічвала 288 пісьменніц і пісьменнікаў, што складала звыш паловы ад усіх членаў СПБ (54 %)[28].

На прыканцы 2023 года ў складзе Саюза пісьменнікаў Беларусі налічвалася болей чым 700 літаратараў[29].

Крытыка

Каля 70 % членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі рускамоўныя, частка з іх адмоўна ставіцца да беларускай літаратуры, аддаючы перавагу рускай. Мікалай Чаргінец, які больш за 15 гадоў узначальваў СПБ, прынцыпова не гаварыў па-беларуску[30].

Шэраг вядомых беларускіх творцаў з цягам часу пакінулі прарэжымны Саюз пісьменнікаў Беларусі. Сярод іх празаікі Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч, Валер Гапееў, Анатоль Казлоў, Леанід Левановіч, паэтка Раіса Баравікова і дзіцячая пісьменніца Алена Масла[8][30]. Большасць з іх працавалі ў дзяржаўных літаратурных выданнях і выдавецтвах, і ўдзел у СПБ быў умовай захавання працоўнага месца. Па меры зыходу з працы ў дзяржаўных выданнях і холдынгах яны пакінулі і саюз. Пісьменнікі, якія выйшлі з СПБ, называлі далейшае членства ў Саюзе Чаргінца несумяшчальным са сваімі маральнымі прынцыпамі[8].

Палітолаг Вольф Рубінчык крытыкаваў СПБ за тэндэнцыйна праведзенае даследаванне запатрабаванасці кніг у беларускіх бібліятэках (2019—2021)[31], а таксама за маніпуляванне з нумарацыяй з’езда 22 сакавіка 2022 года (з’езд названы 25-м, нягледзячы на тое, што папярэдні, у 2016 годзе, лічыўся 3-м). Непаслядоўнасць у нумарацыі звязваецца з тым, што ўвосень 2021 года быў фармальна ліквідаваны Саюз беларускіх пісьменнікаў, і ў СПБ вырашылі забраць тое, што «кепска ляжала» — амаль 90-гадовую гісторыю пісьменніцкай арганізацыі. Паводле Вольфа Рубінчыка, паводзіны арганізатараў з’езда ў сакавіку 2022 года можна трактаваць як марадзёрства[32].

Зноскі

  1. "Кіраўніцтва" [руская]. ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  2. http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar2870144&strq=l_siz=20
  3. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2010 год (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2010). Праверана 12 снежня 2011.(недаступная спасылка)
  4. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2993,74) долара. Праверана 12 снежня 2011.
  5. Ларыса Цімошык Нашчадкі ды сутворцы. Летапіс пісьменніцкай арганізацыі: удакладніць і працягваць. // Літаратура і мастацтва : газета. — 2 снежня 2016. — № 48. — С. 1, 4.
  6. Іна Студзінская. Навошта ствараецца Саюз пісьменьнікаў Саюзнай дзяржавы?. Радыё Свабода (4 снежня 2009). Праверана 27 лютага 2019.
  7. Баценкова Н. «Мы опоздали на десять лет» // Рэспублiка. — № 226 (3916). — 2 декабря 2005 Архівавана 26 верасня 2007.
  8. 1 2 3 Мікола Бугай. Баравікова і Масла выходзяць з лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў. Наша Ніва (27 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2019. Праверана 27 лютага 2019.
  9. Указ Президента Республики Беларусь от 7 сентября 2006 г. №564 «О некоторых вопросах деятельности общественного объединения „Союз писателей Беларуси“ и о внесении изменений и дополнения в отдельные указы Президента Республики Беларусь» (руск.). Валерый Станіслававіч Леванеўскі. Праверана 27 мая 2010.
  10. Саюз беларускіх пісьменнікаў патрабуе спыніць масавы пераслед літаратараў(недаступная спасылка). TUT.BY (4 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 27 лютага 2019.
  11. Скобла М.. Не глядзі, Чаргінец, у чужы гаманец(недаступная спасылка). Народная Воля (16 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2020. Праверана 21 кастрычніка 2020.
  12. 1 2 З А Я В Л Е Н И Е Союза писателей Беларуси (руск.). www.oo-spb.by. Праверана 6 лістапада 2023.
  13. «Мукавозчык і Гладкая сталі сябрамі Саюза пісьменнікаў Беларусі». Таццяна Нядбай — пра пафас і пустэчу афіцыёзу . Наша Ніва. Праверана 8 кастрычніка 2023.
  14. Дискуссионный клуб Андрея Муковозчика начал работу (руск.). www.oo-spb.by. Праверана 6 лістапада 2023.
  15. Отклики на Заявление Союза писателей Беларуси против реабилитации фашизма и фальсификации истории (руск.). www.oo-spb.by. Праверана 6 лістапада 2023.
  16. Пра што распавёў Алесь Карлюкевіч на пашыраным Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі?. zviazda.by (25 снежня 2023). Праверана 2 студзеня 2024.
  17. Старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі выбраны Аляксандр Карлюкевіч . blr.belta.by (22 сакавіка 2022).
  18. 1 2 Яна Явіч Сустрэнемся, пагаворым... напішам! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 6 студзеня 2016. — В. 4852. — № 1. — С. 3.
  19. Гісторыя СПБ
  20. Структура СПБ Архівавана 28 верасня 2013.
  21. Союз писателей Беларуси в 2006 году познакомил читателей с творчеством 43 новых поэтов
  22. "Брэсцкае абласное аддзяленне". ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  23. "Віцебскае абласное аддзяленне" [руская]. ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  24. "Гродзенскае абласное аддзяленне". ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  25. "Гомельскае абласное аддзяленне". ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  26. "Магілёўскае абласное аддзяленне" [руская]. ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  27. "Мінскае абласное аддзяленне". ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  28. "Мінскае гарадское аддзяленне". ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  29. Пра што распавёў Алесь Карлюкевіч на пашыраным Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі? (27.12. 2023)
  30. 1 2 Міхась Скобла. Раіса Баравікова: Зь мяне зрабілі «ворага народу». Радыё Свабода (9 жніўня 2013). Праверана 27 лютага 2019.
  31. https://belisrael.info/?p=28973
  32. https://belisrael.info/?p=30254

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.