Саюз паўднёваамерыканскіх нацый
Сцяг Саюза паўднёваамерыканскіх нацый Герб Саюза паўднёваамерыканскіх нацый
Сцяг Герб
Краіны-члены
Афіцыйныя мовы англійская
іспанская
нідэрландская
партугальская
Палітычныя цэнтры Эквадор Кіта
Балівія Качабамба
Кіраўніцтва
  Прэзідэнт
  Генеральны сакратар

Фернанда Луга[1]
Марыя Эма Мехія[1][2]
Плошча
 — Агульная
1-е ў свеце *
17 715 335 км²
Насельніцтва
 — Усяго (2007)
 Шчыльнасць
3-е ў свеце *
384 381 000
21,7 чал/км²
ВУП (на базе PPP)
 — Усяго (2007)
 — ВУП/чал
5-ы ў свеце *
$ 3 673 043 млн
$ 9 604
Дэкларацыя Куска
Канстытуцыйны дагавор
8 снежня 2004
23 мая 2008
Валюты супольнасці песа
Часавы пояс UTC-2 — UTC-5
* Калі разглядаць як адзінае цэлае.

Саюз паўднёваамерыканскіх нацый (англ.: Union of South American Nations, ісп.: Unión de Naciones Suramericanas (UNASUR), парт.: União de Nações Sul-Americanas (UNASUL), нідэрл.: Unie van Zuid-Amerikaanse Naties) (іншая назва - Дэкларацыя Куска) — рэгіянальная палітычная і эканамічная арганізацыя дзяржаў Паўднёвай Амерыкі, створаная 8 снежня 2004.

Гісторыя стварэння

Саюз паўднёваамерыканскіх нацый 2008

Падпісанне дэкларацыі аб стварэнні новай арганізацыі адбылося на саміце 12 дзяржаў у Куска (Перу).

У яе ўвайшлі дзяржавы-члены Паўднёваамерыканскага агульнага рынку МЕРКАСУР (Аргенціна, Бразілія, Парагвай і Уругвай), Андскай супольнасці (Балівія, Венесуэла, Калумбія, Перу і Эквадор), а таксама Чылі, Гаяна і Сурынам.

Гаяна і Сурынам падпісалі дэкларацыю, але адклалі сваё ўступленне ў паўднёваамерыканскую супольнасць нацый на нявызначаны тэрмін.

Найбольшую актыўнасць пры стварэнні супольнасці праявілі былыя прэзідэнты Перу Алехандра Таледа і Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва.

У дэкларацыі паказана, што яна адлюстроўвае імкненне народаў Лацінскай Амерыкі да інтэграцыі, адзінства і будаўніцтва агульнай будучыні. Асноўная задача новага саюза - на працягу 15 гадоў дамагчыся інтэграцыі эканомік і стварэння зоны свабоднага гандлю.

Плануецца, што першы час Паўднёваамерыканскім супольнасць будзе развівацца шляхам палітычнай каардынацыі дзеянняў краін-удзельніц, а ў будучыні павінны быць створаны агульнаамерыканскія інстытуты - савет міністраў, паўднёваамерыканскі парламент і суд правасуддзя.

Зноскі

  1. 1 2 "THE Republic of Paraguay is new Pro Tempore Chairmanship of UNASUR". Guyana Chronicle Online [англійская]. 2011-11-05. Архівавана з арыгінала 27 красавіка 2012. Праверана 2011-12-08. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 15 чэрвеня 2012.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 15 чэрвеня 2012.
  2. Соловский, Александр (2011-03-14). "Уго Чавес предложил создать международный трибунал в рамках УНАСУР". «РИА Новости» [руская]. Буэнас-Айрэс. Праверана 2011-12-08. Генеральным сакратаром арганізацыі на найбліжэйшы год выбрана былы міністр замежных спраў Калумбіі Марыя Эма Мехія (Maria Emma Mejia).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.