Саюз нямецкіх Акадэмій навук (ням.: Union der deutschen Akademien der Wissenschaften) — аб'яднанне васьмі найбуйнейшых навуковых акадэмій Германіі.

У адрозненне ад многіх іншых краін у Германіі, паводле прынцыпу федэральнай арганізацыі дзяржавы, няма адзінай Акадэміі навук. Агулам у краіне існуе сем розных Акадэмій, аб'яднаных у саюз, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Майнцы. Колькасць правадзейных членаў і членаў-карэспандэнтаў — 1 400 чалавек.

Галоўная задача Акадэмій — клопат аб развіцці навукі. Асаблівую ўвагу яны надаюць падтрымцы міжгаліновага навуковага супрацоўніцтва.

У Саюз Акадэмій навук ФРГ уваходзяць:

  • Баварская акадэмія навук у Мюнхене (заснавана ў 1759 годзе)
  • Берлін-Брандэнбургская акадэмія навук (заснавана ў 1992 годзе)
  • Акадэмія навук Паўночнага-Рэйна-Вестфаліі ў Дзюсельдорфе (заснавана ў 1970 годзе)
  • Акадэмія навук у Гайдэльбергу (1763-1803, паўторна заснаваная ў 1909 годзе)
  • Акадэмія навук у Гётынгене (заснавана ў 1751 годзе)
  • Саксонская акадэмія навук у Лейпцыгу (заснавана ў 1846 годзе)
  • Акадэмія навук і літаратуры ў Майнцы (заснавана ў 1949 годзе)
  • Акадэмія навук у Гамбургу (заснавана ў 2005 годзе)

Акрамя таго, у Гале знаходзіцца Акадэмія прыродазнаўчых навук Германіі «Леапальдзіна» (ням.: Leopoldina), якая не з'яўляецца членам Саюза Акадэмій навук ФРГ.

Акадэміі навук выступаюць у ролі пасродніка паміж навукай і грамадствам, а таксама спрыяюць міжнароднаму навуковаму супрацоўніцтву. Фінансаванне нямецкіх Акадэмій навук ажыццяўляецца з бюджэтных сродкаў федэральных зямель.

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.